Каля Жодзіна Opel сутыкнуўся з дрэвамі, яго разарвала на часткі
22.05.2017 10:55
—
Разное
Фота: auto.tut.by
Каля Жодзіна Opel сутыкнуўся з дрэвамі, яго разарвала на часткі. Здарэнне адбылося 21 траўня. Два чалавекі загінулі, адзін атрымаў сур’ёзныя траўмы.
Як інфармуе партал tut.by са спасылкай на ДАІ, кіроўца Opel не саўладаў з кіраваннем, легкавік з’ехаў у кювет і пратараніў дрэвы. Дваім мужчынам, якія памерлі ад атрыманых траўмаў на месцы, было 39 і 25 гадоў. У рэанімацыі знаходзіцца 23-гадовы мужчына.