В Пінску на пажары загінулі пенсіянерка і яе сын

Источник материала:  
20.05.2017 10:56 — Разное
В Пінску на пажары загінулі пенсіянерка і яе сын
Фота з архіву

У Пінску на пажары загінулі пенсіянерка і яе сын. Здарэнне адбылося ў ноч на суботу ў двухкватэрным драўляным доме па вуліцы Акопавай. Выратавальнікі, якія прыбылі на выклік, знайшлі ў жылым пакоі гаспадыню, жанчыну 1954 года нараджэння. Яе вынеслі на свежае паветра і перадалі медыкам хуткай, аднак уратаваць пацярпелую не атрымалася.

40-гадовы сын гаспадыні кватэры быў знойдзены на кухні — мужчына ляжаў на падлозе. Яго таксама спрабавалі рэанімаваць, але выніку не было і медыкі канстатавалі смерць.

Агонь пашкодзіў перакрыцце і маёмасць у кватэры. Меркаваная прычына здарэння — неасцярожнасць пры курэнні, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

 

←Начальник железнодорожной станции Ельска задержан по подозрению в получении взяток

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика