У Мінску наркаман бегаў голым па вуліцы і прапаноўваў сэкс міліцыянерам

Здымак з архіву. Фота: ria.ru
У Мінску наркаман бегаў голым па вуліцы і прапаноўваў сэкс міліцыянерам. Здарэнне адбылося 17 сакавіка, а ў траўні справу перадалі ў суд, піша “Наша ніва”. Мужчына бегаў па вуліцы Ташкенцкай, прапаноўваў мінакам уступіць з ім у палавую сувязь. Калі на месца прыбылі праваахоўнікі, ім хуліган прапанаваў тое самае. Дарэчы, падзеяў таго дня ён не памятае.
Мужчына, якога чакае суд, 1981 года нараджэння. З 15 гадоў ён ужываў гашыш, гераін і іншыя наркотыкі. Міліцыянерам мінчук сказаў, што ў 2015 годзе ад іх адмовіўся, але ў сакавіку сёлета не вытрымаў і ужыў псіхатропы — наркотык, які вядомы пад назвай “хуткасць”.
Крымінальную справу ў адносінах мужчыны распачалі за хуліганства. Ён не затрыманы, знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд, жыве з бацькамі, нідзе не працуе, знаходзіцца на ўліку ў наркадыспансеры. Ужо прайшла экспертыза, мінчука прызналі адэкватным. Раней яго судзілі за рабаванні, але тыя судзімасці ўжо пагашаныя і знятыя.