У Мінску ля двух пад’ездаў аднаго дома ўначы згарэлі машыны
14.05.2017 13:28
—
Разное
Фота: TUT.by via МНС
У Мінску ля двух пад’ездаў аднаго дома па праспекце Машэрава ўначы згарэла два аўтамабілі. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю — инфармацыя пра пажар паступіла ў МНС у 2.47. Выратавальнікі прыбылі да дома №76 і ўбачылі адразу два ўзгаранні
Ля другога пад’езда гарэў SEAT ULysse. Агонь знішчыў маторны адсек і салон. Таксама пашкоджаны прыпаркаваны побач Ford Transit. Каля пятага пад’езда пажарныя тушылі Audi A6. Закранутыя таксама прыпаркаваныя побач Peugeot 406 і Toyota Yaris.
Мяркуецца, што прычынай узгарання мог быць падпал.