У Брэсце мужчына паведаміў пра міны ў трох шматпавярховых жылых дамах

Источник материала:  
12.05.2017 13:02 — Разное
У Брэсце мужчына паведаміў пра міны ў трох шматпавярховых жылых дамах
Здымак з архіву.

У Брэсце мужчына паведаміў пра міны ў трох шматпавярховых жылых дамах. Як распавёў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ілля Помін, здарэнне адбылося ў канцы красавіка. Позна ўвечары на нумар 102 патэлефанаваў з мабільнага тэлефона мужчына, які і паведаміў пра закладзеныя міны ў мікрараёне Усход. Не прайшло і гадзіны, як тэлефоннага “тэрарыста” затрымалі міліцыянеры. Прычым адбылося гэта каля аднаго з дамоў, у якіх, нібыта, былі закладзены міны. Зламыснікам аказаўся 53-гадовы мужчына, які нідзе не працуе.

Эвакуацыя жыхароў з жылых дамоў не праводзілася. Інфармацыі пра матывы ўчынку мужчыны пакуль няма. У цяперашні момант ён знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку” (ч. 1 арт. 340 КК).

←Парк высоких технологий и Microsoft определили лучшие белорусские стартапы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика