Малалетні хлопчык у Брэсце выжыў пасля падзення з сёмага паверха

Источник материала:  
10.05.2017 09:18 — Разное
Малалетні хлопчык у Брэсце выжыў пасля падзення з сёмага паверха
Фота: БЕЛТА

Сямігадовы хлопчык у Брэсце застаўся жывы пасля падзення з сёмага паверха. Пра такі выпадак агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 9 траўня. Хлопчык зваліўся з акна шматпавярховага дома па вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў дома адзін. Маці знаходзілася на працы, а з бацькам хлопчыка яна разведзеная.

Падрабязнасці здарэння высвятляяюцца. Сам хлопчык атрымаў пераломы, і цяпер ён знаходзіцца ў лякарні.

←"Минск одноэтажный". Как живут в частном секторе, за заборами у проспекта Дзержинского

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика