Уначы ў Беларусі чакаецца да 4 градусаў марозу, мокры снег
09.05.2017 13:33
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У начныя гадзіны 10 траўня ў Беларусі ў асобных раёнах чакаюцца дождж і мокры снег. У дзённыя гадзіны яны ўжо прагназуюцца амаль па ўсёй краіне. Калі ўначы вецер будзе слабы, дык удзень — парывісты.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў, уначы тэмпература паветра складзе ад -4 да +2 градусаў (у Мінску — ад 0 да -2). У дзённыя гадзіны будзе ад +4 да +10 градусаў (у сталіцы — 4-5 цяпла).