Следчы камітэт праводзіць праверку на “Брэстбытхіме”

Фота: Следчы камітэт
Следчы камітэт працуе на месцы здарэння ў цэху прадпрыемства “Брэстбытхім”, дзе сёння раніцай здарылася няштатная сітуацыя. Як паведамляе афіцыйны сайт ведамства, каля 9.00 у цэху адбылася разгерметызацыя ёмістасці з азотнай кіслатой, а за ёй — уцечка пароў хімічнага рэчыва
З падазрэннем на атручэнне шпіталізаваны 63-гадовы слесар прадпрыемства, жыхар Брэста. Мужчыну даставілі ў рэанімацыю цэнтральнай гарадской лякарні. Ён у прытомнасці.
Супрацоўнікі МНС эвакуявалі 46 супрацоўнікаў прадпрыемства.
На месца здарэння прыбылі следчыя УСК па Брэсцкай вобласці з прыцягненнем мабільнай крыміналістычнай лабараторыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў. Высвятляюцца абставіны інцыдэнту, адбіраецца службовая дакументацыя, апытваюцца супрацоўнікі завода.