У Маладзечне два падлеткі спрабавалі выкінуць аднакурсніка з акна
![У Маладзечне два падлеткі спрабавалі выкінуць аднакурсніка з акна](http://www.21.by/pub/news/2017/05/1493918194521767.jpg)
Фота з сацсетак
У адным з каледжаў Маладзечна два 17-гадовыя падлеткі жорстка здзекаваліся з 16-гадовага аднакурсніка, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
Спярша яны проста абражалі хлопца, а потым схапілі яго і пацягнулі да акна. Узяўшы ахвяру за ногі, хлопцы высунулі аднакурсніка ў акно ўніз галавой з другоа паверху і пагражалі скінуць. Крыкі пра дапамогу прыцягнулі ўвагу іншых сакурснікаў, якія спынілі здзек.
Пра здарэнне паведамілі ў міліцыю. На маладых людзей пачалі крымінальную справу за хуліганства, учыненае групай асобаў. Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Самі хлопцы заявілі, што хацелі пажартаваць.
Выявілася, што абодва падазраваныя стаяць на уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Акрамя таго, адзін з іх з'яўляецца абвінавачаным у крадзяжы ровара, які ён учыніў каля месяца таму. На час следства хлопцу яму прызначылі хатні арышт. Аднак цяпер яму пагражае арышт рэальны.