Пасля канфлікту ў мінскай маршрутцы пасажыр аслеп на адно вока
04.05.2017 12:07
—
Разное

Здымак з архіву.
Пасля канфлікту ў мінскай маршрутцы пасажыр аслеп на адно вока. Здарэнне адбылося яшчэ 23 красавіка. Як паведаміла агенцтву “Мінск-навіны” афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС сталіцы Наталля Аскірка, двое мужчын пасварыліся падчас паездкі ў маршрутцы, высвятленне адносін яны працягнулі на прыпынку, калі выйшлі з транспарту. Адзін з мужчын нанёс удар кулаком свайму апаненту, што стала прычынай частковай страты зроку.
У адносінах яго крыўдзіцеля, 30-гадовага мужчыны, распачалі крымінальную справу, артыкул — “Наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання” (ч. 1 арт. 147 КК). Яго затрымалі. Вядома, што мужчына нідзе не працуе, раней ён не меў праблем з законам.