Па тунэлі мінскага метро бегаў 27-гадовы мужчына

Источник материала:  
03.05.2017 12:50 — Разное
Па тунэлі мінскага метро бегаў 27-гадовы мужчына
Фота: ria.ru

Мужчына, які ў аўторак бегаў па тунэлі мінскага метро, дагэтуль знаходзіцца ў міліцыі. Праваахоўнікі высвятляюць матывы яго ўчынку (паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта мог быць суіцыд). Пасля яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка, паведамляе партал tut.by.

Здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны на станцыі метро “Партызанская”. Малады чалавек скочыў з платформы і пайшоў у тунэль. Там на рух спрацавалі спецыяльныя прыстасаванні, уключыліся камеры і асвятленне. З кантактнай рэйкі знялі напружанне, пачалася пагоня. Парушальніка затрымалі і перадалі міліцыі. Яму 27 гадоў, ён — работнік арганізацыі па эксплуатацыі будынкаў.

З-за ўчынку маладога чалавека рух на Аўтазаводскай лініі метро спыняўся на 17 хвілін.

←Проблемы с оформлением в пунктах пропуска на границе с Литвой устранены, но очереди остались

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика