У Мінску п'яны кіроўца вёз на дзвярах аўто інспектара ДАІ

Кадр з відэа
У Мінску інспектар ДАІ атрымаў траўмы пры спробе спыніць нецвярозага парушальніка. Пра здарэнне агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.
Інцыдэнт адбыўся 1 траўня каля 18.30. Жыхары сталічнай вуліцы Волаха паведамілі ў ДАІ, што па вуліцы ездзіць нецвярозы кіроўца на "Мэрсэдэсе".
40-гадовы кіроўца спыніўся па патрабаванні інспектараў. Па знешніх прыкметах было бачна, што ён нецвярозы. Калі даішнікі запатрабавалі паказаць дакументы, мужчына паспрабаваў уцячы з месца здарэння. Даішнік паспрабаваў дастаць ключ запальвання, і ў гэты момант кіроўца рэзка рвануў з месца. літаральна павіс на дзвярах аўто і падчас руху спрабаваў спыніць парушальніка. Пры рэзкім павароце даішнік зваліўся. А зламысніка ўдалося спыніць праз некалькі хвілінаў .
Падчас затрымання парушальнік пашкодзіў патрульны аўтамабіль і аўто "Шкода", якая спынілася.
У крыві ў мужчыны было выяўлена 2,7 праміле алкаголю. Яго машыну паставілі на ахоўную стаянку. На самога парушальніка склалі дзевяць адміністрацыйных пратаколаў.
Інспектар ДАІ, які спрабаваў спыніць парушальніка, атрымаў траўмы.