Два міліцыянты пацярпелі пры затрыманні небяспечнага рэцыдывіста ў Мазыры

Источник материала:  
02.05.2017 14:03 — Разное
Два міліцыянты пацярпелі пры затрыманні небяспечнага рэцыдывіста ў Мазыры
Фота: tvc.ru

У Мазыры супрацоўнікі АМАП УУС Гомельскага аблвыканкама і 8-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС затрымалі небяспечнага рэцыдывіста. Як удакладняе прэс-служба гомельскай міліцыі, ён быў абвешчаны ў вышук па падазрэнні ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў.

30-гадовы мужчына ўжо меў судзімасці за асабліва цяжкія злачынствы, разбоі і рабаванні. У мясцовым крымінальным асяроддзі ён быў вядомы як беспрынцыповы, дзёрзкі і грубы чалавек. 

Зламысніка затрымлівалі ў прыватным сектары горада, дзе было мала людзей. Тры міліцыянты наблізіліся да яго і нават паспелі начапіць кайданкі на адну руку зламысніка. Аднак нечакана ён выхапіў самаробны нож і параніў аднаго з амапаўцаў. Потым мужчына стаў размахваць нажом, не падпускаючы да сябе міліцыянтаў. 

Паведамляецца, што адзін з амапаўцаў прыняў чарговы ўдар на сябе, закрыўшы сваіх таварышаў. Рэцыдывіста абяззброілі і закавалі ў кайданкі. 

Толькі пасля гэтага міліцыянты выклікалі хуткую, якая дыягнаставала ў іх пранікальныя раненні з пашкоджаннем унутраных органаў.

Адзначаецца, што дзякуючы аператыўнасці калег і намаганням лекараў цяпер здароўю міліцыянтаў нічога не пагражае.

←МИД Беларуси представил новый логотип

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика