Пасля ДТЗ з Renault, які ўцякаў ад ДАІ, дасталі хлопца, дзяўчыну і вожыка
02.05.2017 09:23
—
Разное

Фота: МНС / tut.by
У Мінску кіроўца на аўтамабілі Renault ўрэзаўся ў слуп. Здарэнне адбылося ў ноч з 1-га на 2 траўня, піша tut.by.
Па словах відавочцаў, кіроўца ўцякаў ад пагоні ДАІ, але не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп. Мяркуецца, што 22-гадовы хлопец быў за рулём нецвярозы.
На месцы ДТЗ спатрэбілася дапамога ратавальнікаў: яны дапамаглі дастаць з разбітага аўтамабіля кіроўцу і пасажырку. Хлопца з траўмамі перадалі хуткай, дзяўчыну адправілі ў лякарню на абследаванне.
Акрамя таго, у салоне аўтамабіля ратавальнікі пабачылі жывога вожыка. Ён у аварыі, дарэчы, не пацярпеў. Вожыка выпусцілі ў бліжэйшай лесапаласе.