Усіх беларусаў, пацярпелых у ДТЗ пад Лоддзю, сёння даставяць у Беларусь

Источник материала:  
25.04.2017 13:58 — Разное
Усіх беларусаў, пацярпелых у ДТЗ пад Лоддзю, сёння даставяць у Беларусь
Фота: PAP

Усіх беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ каля польскай Лоддзі, сёння даставяць дадому. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на предстаўніка кампаніі-перавозчыка. Паездку арганізоўвала гродзенская турыстычная фірма, якая выкарыстоўвала паслугі прадпрыемства “ІвАнТур” па перавозцы пасажыраў.

Аўтобус, у якім было 43 чалавекі, трапіў у аварыю каля мясцовасці Завады на трасе А2. Транспартны сродак раптоўна з’ехаў на абочыну і затым зваліўся ў кювет. Польскія СМІ паведамілі пра 20 пацярпелых. Адну з пасажырак даставілі ў лякарню верталётам. Паведамлялася пра тое, што яна ў цяжкім стане, але, паводле інфармацыі кампаніі-перавозчыка, гаворка ідзе толькі пра пералом ключыцы.

Сярод удзельнікаў паездкі не было дзяцей. Група турыстаў вярталася праз Польшчу з экскурсіі ў Празе. Усім пацярпелым па вяртанні дадому выплацяць грашовую кампенсацыю. Аўтобус быў застрахаваны.

←Основатель "Википедии" создаст сервис по борьбе с фальшивыми новостями

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика