У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі (абнаўляецца)

Источник материала:  
25.04.2017 09:57 — Разное
У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі (абнаўляецца)
Фота: tvn24.pl

Каля польскай Лодзі на аўтастрадзе перакуліўся аўтобус, у якім знаходзіўся 41 чалавек, пераважна грамадзяне Беларусі. Гэта была група турыстаў, якая вярталася з Прагі. Прыкладна а 4-й раніцы аўтобус маркі Eos з невядомых прычынаў з’ехаў на абочыну дарогі , а затым зваліўся з насыпу ў роў.

У выніку здарэння пацярпелі 18 чалавек. Усе пацярпелыя дастаўленыя ў лякарні. Адна пасажырка атрымала цяжкую траўму галавы і грудной клеткі, яе даставілі ў лякарню на верталёце.

На трасе А2 утварыўся затор у абодва бакі. На дадзены момант адна частка дарогі ўжо вызваленая для руху транспарту. Выратавальная аперацыя працягваецца, паведамляе lodz.onet.pl

←10 признаков, что у вашего партнера расстройство личности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика