24 красавіка ў Беларусі прагназуюць да 12 градусаў цяпла
23.04.2017 13:02
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 24 красавіка, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Зранку месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе заходні ўмераны.
Уначы прагназуецца ад 5 градусаў марозу да 1 градуса цяпла. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 12 градусаў.