На станцыі ў Чавусах гарэў цеплавоз, у цягніку былі цыстэрны з нафтай (фота)
20.04.2017 10:30
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
На станцыі ў Чавусах гарэў цеплавоз. Здарэнне адбылося ўначы 20 красавіка. Як інфармуе прэс-служба МНС, калі прыехалі ратавальнікі, першая секцыя цеплавоза грузавога цягніка Крычаў — Магілёў гарэла адкрытым полымем. У яго склад уваходзілі 32 вагоны, 11 цыстэрн з сырой нафтай.
Узгаранне ўдалося аператыўна ліквідаваць, пацярпелых няма. Агонь пашкодзіў рухавік цеплавоза. Прычына пажару пакуль невядомая. Затрымка руху грузавога цягніка склала 2,5 гадзіны. На рух іншых цягнікоў здарэнне не паўплывала.