У Мінску на будоўлі рабочы ўпаў з восьмага паверха і загінуў
19.04.2017 13:12
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: sb.by
У Мінску на будоўлі рабочы ўпаў з восьмага паверха і загінуў. Здарэнне адбылося ўвечары 18 красавіка на адным з будаўнічых аб’ектаў на вуліцы Пятра Мсціслаўца ў Першамайскім раёне сталіцы, інфармуе ў Facebook афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч. Загінулы 1964 года нараджэння. Ён упаў з перакрыцця падчас правядзення мантажных працаў.
Упраўленне Следчага камітэта праводзіць даследчую праверку па факце смерці рабочага.