Жыхары Лагойска амаль сем гадзінаў заставаліся без вады
17.04.2017 08:56
—
Разное
Фота: hronika.info
Каля сямі гадзінаў заставаліся без вады жыхары Лагойска ў выніку прарыву трубаправода.
Паведамленне пра аварыю на трубаправодзе халоднай вады ратавальнікі атрымалі 16 красавіка ў 22.30. Здарэнне адбылося ў завулку Перамогі, удакладняе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Без халоднай вады засталіся 45 шматкватэрных жылых дамоў, 250 прыватных жылых дамоў, лякарня, дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, тры школы і чатыры дзіцячыя садкі. Быў арганізаваны падвоз вады.
Аднавіць падачу вады ўдалося а 5-й гадзіне раніцы панядзелка, 17 красавіка.