У Віцебску міліцэйскі УАЗ сутыкнуўся з маршруткай (відэа)

Источник материала:  
16.04.2017 12:58 — Разное
У Віцебску міліцэйскі УАЗ сутыкнуўся з маршруткай (відэа)
Фота: "Народныя навіны Віцебска"

У Віцебску міліцэйскі УАЗ сутыкнуўся з маршруткай.  Гэта адбылося 15 красавіка ў 18.45. Здарэнне трапіла на камеру відэаназірання, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”.  Машыны сутыкнуліся на скрыжаванні вуліц Чкалава і Воінаў-інтэрнацыяналістаў, у выніку чаго маршрутка перакулілася, сярод пасажыраў былі дзеці.

Патрульнае аўто ехала па вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў з боку касцёла і на перакрыжаванні з вуліцай Чкалава ўрэзалася ў маршрутнае таксі №17, якое накіроўвалася ў бок Маскоўскага праспекта. Мікрааўтобус, у выніку ўдару міліцэйскім УАЗам, перакуліўся на бок.

У маршрутцы пацярпелі як мінімум чатыры чалавекі.

Усяго ў маршрутцы, паводле інфармацыі МНС, ехала 7 пасажыраў і кіроўца, сярод іх — двое дзяцей. Усіх пасажыраў мікрааўтобуса даставілі ў лякарню, дакладна вядома, што кіроўца маршрутнага таксі і пасажыры аўтамабіля УАЗ не пацярпелі.

←МЧС предупреждает: на Пасху сильный ветер, мокрый снег и гололедица

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика