У Кобрынскім раёне жанчына загінула пад коламі фуры, якой кіраваў расіянін
14.04.2017 11:05
—
Разное
Фота: gaibrest.by
У Кобрынскім раёне жанчына загінула пад коламі фуры, якой кіраваў 57-гадовы расіянін. Здарэнне адбылося ўначы 14 красавіка на 60-м кіламетры аўтадарогі "Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі".
Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 42-гадовая жанчына, жыхарка вёскі Барысава, пераходзіла праезную частку справа налева па ходу руху аўтамабіля. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы здарэння. Адзначаецца, што ў яе на адзенні не было флікераў.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.