Знойдзеную ў цэнтры Мінска авіябомбу ўзарвуць на барысаўскім палігоне (фота)

Источник материала:  
13.04.2017 16:32 — Разное
Знойдзеную ў цэнтры Мінска авіябомбу ўзарвуць на барысаўскім палігоне (фота)
Фота: guvd.gov.by

Знойдзеную ў цэнтры Мінска авіябомбу ўзарвуць на барысаўскім палігоне. Здарэнне адбылося раніцай 13 красавіка падчас зносу комплексу “БелЭкспа” па вуліцы Янкі Купалы. Там экскаватар падчас земляных працаў адкапаў падазроны прадмет, на месца выклікалі сапёраў. Супрацоўнікі ДАІ перакрылі ўчастак праезнай часткі згаданай вуліцы.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, сапёры прыйшлі да высновы, што знойдзена 250-кілаграмовая нямецкая авіябомба SC250 часоў Другой сусветнай вайны. У суправаджэнні даішнікаў небяспечную знаходку вывезлі на барысаўскі палігон, дзе яе ўзарвуць. Таксама сапёры абследавалі месца, дзе знайшлі авіябомбу, але выявілі толькі аскепкі іншых авіябомбаў, паведамляе БЕЛТА.

←Нефтегазовый спор России и Беларуси урегулирован

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика