Падчас зносу комплексу "БелЭкспа" ў цэнтры Мінска знайшлі снарад
13.04.2017 12:50
—
Разное
Фота з архіву Еўрарадыё
У цэнтры Мінска на месцы зносу выстаўнага комплексу "БелЭкспа" знайшлі снарад. Пра гэта піша tut.by са словаў відавочцаў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас земляных работаў рабочыя знайшлі авіябомбу. На месцы працуе сапёрна-піратэхнічная група.
Разбор "БелЭкспа" пачаўся 10 красавіка. На яго месцы арабскі інвестар пабудуе шматфункцыянальны комплекс. Пляцоўку пад будаўніцтва плануюць здаць да верасня.