У Гродне чалавек зваліўся з пятага паверха будынка міліцыі
12.04.2017 12:10
—
Разное

Фота: wikimapia.org
З верхніх паверхаў будынка ўпраўлення ўнутраных спраў у Гродне зваліўся мужчына. Пра гэта паведамляе tut.by са словаў відавочцаў.
Здарэнне адбылося раніцай. Як удакладняе БЕЛТА, мужчына загінуў. Разглядаецца версія самагубства.
Месца здарэння ачапіла міліцыя. На месцы працуе следча-аператыўная група.