У Гомелі жанчына на “Mercedes” збіла пешахода, ён загінуў
11.04.2017 11:04
—
Разное
Фота: gomel.today
У Гомелі жанчына-кіроўца на “Mercedes” збіла пешахода, ён загінуў. Здарэнне адбылося ў 16.45 у панядзелак, 10 красавіка, на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. 27-гадовы мужчына пераходзіў праезную частку, калі трапіў пад колы легкавіка. Прэс-служба МУС адзначае, што кіроўцы 40 гадоў. І яна, і пешаход — мясцовыя жыхары.
Дарэчы, сайт gomel.today паведамляў пра ўчорашняе здарэнне ў Гомелі, калі “Mercedes” збіў раварыста, які загінуў. Магчыма, што маецца на ўвазе адно і тое ж здарэнне.