У Паставах выратавалі жанчыну, якая танула ў рэчцы (фота)

Источник материала:  
11.04.2017 09:08 — Разное
У Паставах выратавалі жанчыну, якая танула ў рэчцы (фота)
Фота: 112.by

У Паставах выратавалі жанчыну, якая танула ў рэчцы. Здарэнне адбылося ўвечары 10 красавіка. Сведка здарэння выклікаў ратавальнікаў. Жанчына была ў рэчцы Мядзелка ў 5 метрах ад берага. З дапамогай вяроўкі і ратавальных касцюмаў яе даставілі на бераг. Як яна трапіла ў ваду, не паведамляецца. Адзначаецца толькі, што жанчына нідзе не працуе.

Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, 46-гадовую пацярпелую, мясцовую жыхарку, перадалі медыкам. З папярэднім дыягназам "агульнае пераахалоджванне" яе шпіталізавалі.

←Инфляция в Беларуси в марте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика