Шэсць расіян з цягніка Масква — Брэст выпісалі з мінскіх бальніц

Источник материала:  
10.04.2017 11:32 — Разное
Шэсць расіян з цягніка Масква — Брэст выпісалі з мінскіх бальніц
Фота: ria.ru

Шэсць расіян з цягніка Масква — Брэст выпісалі з мінскіх бальніц. Яны атрымалі ўсю неабходную меддапамогу. У пяці расіян былі пераважна закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы лёгкай ступені, у адной жанчыны — закрыты пералом костак галёнкі. На сённяшні дзень у бальніцы застаецца беларус, які ехаў да Баранавічаў. Але заўтра збіраюцца выпісаць і яго, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары ў суботу, 8 красавіка, на перагоне Філі — Кунцава-1 беларускага накірунку Маскоўскай чыгункі. Там сутыкнуліся прыгарадная электрычка і пасажырскі цягнік Масква — Брэст. Сярод прычын здарэння на чыгунцы называюць сапсаванне тармазоў у электрычцы. Пацярпелі паўсотні чалавек, а сярод іх і беларусы. Большасць пацярпелых пасля аказання першай меддапамогі вярнуліся на радзіму. У Мінску 9 чалавек, у тым ліку 6 расіян былі шпіталізавалі. Міністэрства аховы здароўя Беларусі напярэдадні паведамляла, што двое беларускіх грамадзян застаюцца ў бальніцах Масквы, іх стан ацэньваецца як стабільны.

Як стала вядома, пацярпелым ад сутыкнення цягніка Масква — Брэст з электрычкай абяцаюць выплаціць да 35 тысяч долараў.

←Под Речицей женщина на Fiat, избегая наезда на зайца, опрокинула авто

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика