Беларускія грамадзяне не пацярпелі падчас тэракту ў Стакгольме

Источник материала:  
09.04.2017 14:30 — Разное
Беларускія грамадзяне не пацярпелі падчас тэракту ў Стакгольме
Фота: REUTERS

Беларускія грамадзяне не пацярпелі падчас тэракту ў Стакгольме. Такую удакладненую інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства замежных справаў у сваім Твітэры.

Тэрарыстычная атака адбылася ў шведскай сталіцы ў пятніцу, 7 красавіка. Невядомы на скрадзеным грузавіку заехаў у натоўп людзей, пасля чаго ўрэзаўся ў будынак гандлёвага цэнтра. Машына загарэлася. Загінулі 4 чалавекі, яшчэ 15 — пацярпелі. 9 параненых у цяжкім стане.

Паліцыя затрымала дваіх падазраваныў у арганізацыі гэтага тэракту. Адзін з іх — 39-гадовы выхадзец з Узбекістана, прыхільнік тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава”.

Тэракты з выкарыстаннем грузавікоў сталі распаўсюджанымі ў Еўропе — падобныя ж здарэнні адбываліся ў Францыі і ў Нямеччыне. Ва ўсіх выпадках  да нападаў спрычыніліся ісламісты.

←Поезд Брест-Москва на вокзале в Минске встречали "скорые"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика