На беларуска-польскай мяжы затрымалі грамадзяніна Расіі з наркотыкамі
07.04.2017 15:35
—
Разное
Фота: БЕЛТА
На беларуска-польскай мяжы затрымалі грамадзяніна Расіі з наркотыкамі. Здарэнне адбылося 6 красавіка ў пункце пропуску Брэст (Тэрэспаль). Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, мужчына ехаў з Польшчы на аўтамабілі Land Rover. У прычэпе пазадарожніка з дапамогай службовага сабакі ўдалося знайсці пакецік з рэчывам зялёнага колеру, як мяркуецца, марыхуану. Там жа ў ёмістасці было рэчыва карычневага колеру, верагодна, гашыш. Праводзіцца разбіральніцтва, прызначаная экспертыза.