Беларус купляў у Расіі BMW X5, але прадавец уцёк з яго грашыма на аўтамабілі
06.04.2017 09:03
—
Разное
Здымак з архіву.
Беларус купляў у Санкт-Пецярбургу BMW X5, але прадавец уцёк з грашыма на аўтамабілі. 36-гадовы жыхар Беларусі стаў ахвярай махляра, якому ён перадаў 280 тысяч расійскіх рублёў (каля 5 тысяч долараў) і 7,5 тысячы долараў, інфармуе сайт fontanka.ru.
Прадаўца белага BMW X5 мужчына знайшоў праз інтэрнэт. У Санкт-Пецярбург ён прыляцеў на самалёце. Здзелку заключалі 4 красавіка на вуліцы Басейнай. Невядомы, які прадставіўся “Ігарам”, атрымаў грошы і адвёз беларуса на вуліцу Салова для афармлення страхоўкі. Калі шчаслівы ўладальнік аўтамабіля зайшоў у будынак, ён пабачыў, як “Ігар” з’ехаў на яго легкавіку. У той жа дзень пацярпелы звярнуўся ў паліцыю.