Сёлета былі чатыры непраўдзівыя паведамленні пра небяспеку ў мінскім метро

Источник материала:  
05.04.2017 06:18 — Разное
Сёлета былі чатыры непраўдзівыя паведамленні пра небяспеку ў мінскім метро
Фота: Мінск-навіны

Сёлета былі чатыры непраўдзівыя паведамленні пра небяспеку ў мінскім метро. У адным выпадку распачалі крымінальную справу, у трох іншых праводзіцца даследчая праверка, інфармуе прэс-служба Мінскага метрапалітэна. Крымінальную справу распачалі ў адносінах мужчыны, які “пажартаваў” 19 сакавіка. На станцыі метро “Спартыўная” ён паведаміў ахове пра “выбуховае прыстасаванне”, якога ў яго не было. Яму пагражае штраф, арышт на тэрмін да шасці месяцаў, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, альбо пазбаўленне волі — да 5 гадоў.

У 2016 годзе было зарэгістравана 11 злачынстваў, звязаных з непраўдзівымі паведамленнямі пра небяспеку ў сталічным метро.

←По итогам 2016 года Беларусь вошла в пятерку мировых лидеров по экспорту молока

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика