У Мінску на Партызанскім праспекце ўначы згарэў грузавік (фота)
01.04.2017 14:58
—
Разное
Фота: МНС
У Мінску на Партызанскім праспекце ўначы згарэў грузавік. Здарэнне адбылося ў ноч на суботу каля жылога дома №130 — пажарныя тушылі “Фіят Дуката” з прычэпам. Агнём таксама зачапіла і заднюю частку прыпаркаванага побач фургона “Форд Транзіт”.
У “Фіята” пашкоджаныя маторны адсек, кабіна, лакафарбавае пакрыццё, пярэднія фары і шкло. У “Форда” згарэла задняя частка фургона.
Прычыны пажару высвятляюцца, перадае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.