У Мінску топ-менеджэр кампаніі сістэмы “Інтэграл” здзейсніў суіцыд
01.04.2017 10:20
—
Разное
Фота з архіву
У Мінску скончыў жыццё самагубствам 31-гадовы намеснік дырэктара кампаніі “Інтэграл-транс-сервіс”, якая ўваходзіць у структуру ААТ “Інтэграл”. Здарэнне адбылося ўвечары 29 сакавіка ў цэху прадпрыемства — цела знайшла маці загінулага, якая таксама працуе ў гэтай кампаніі.
Вядома, што ў мужчыны засталіся жонка і маленькая дачка.
У Следчым камітэце TUT.by пацвердзілі інфармацыю пра гэты інцыдэнт.
“УСК па Мінску праводзіць даследчую праверку па факце смерці работніка завода. У ходзе агляду прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена”, — заявіў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.
Высвятляюцца абставіны здарэння, следчыя апытваюць калегаў і сваякоў. Прызначаны шэраг экспертыз.