Лабавое сутыкненне легкавікоў у Кармянскім раёне (фота)
23.03.2017 11:48
—
Разное

Фота: 112.by
Раніцай 22 сакавіка ў Кармянскім раёне Гамельскай вобласці на аўтадарозе Чачэрск — Ямнае адбылося лабавое сутыкненне двух легкавікоў — Renault Scenic і Opel Astra. Кіроўца апошняга аўтамабіля быў заблакаваны ў салоне. Яго вызвалілі ратавальнікі і перадалі медыкам. У мужчыны некалькі траўмаў. Іншага кіроўцу завезлі ў бальніцу для абследавання, інфармуе прэс-служба МНС.