У Барысаве эвакуявалі 100 чалавек з-за снарадаў у жылым доме
21.03.2017 10:38
—
Разное
![У Барысаве эвакуявалі 100 чалавек з-за снарадаў у жылым доме](http://www.21.by/pub/news/2017/03/1490088275341411.jpg)
Фота: mchs.gov.by
А 18-й гадзіне 20 сакавіка барысаўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў сутарэнні пяціпавярховіка на бульвары Грэчкі былі выяўленыя тры прадметы, падобныя да артылерыйскіх снарадаў часоў вайны.
Міліцыянты і ратавальнікі эвакуявалі жыхароў дома — каля 100 чалавек. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Месца выяўлення было ачэпленае. Спецыялісты перакрылі падачу газу ў пад'езд, дзе знойдзеныя боепрыпасы.
Прадметы былі забраныя групай размініравання. Жыхары змаглі вярнуцца ў свае кватэры а 21-й гадзіне.