У мінскім метро жанчына саскочыла на рэйкі перад цягніком

Источник материала:  
17.03.2017 15:03 — Разное
У мінскім метро жанчына саскочыла на рэйкі перад цягніком
Фота: minsknews.by

У мінскім метро на станцыі "Каменная Горка" жанчына саскочыла на рэйкі, Пра гэта паведаміла прэс-служба метрапалітэна ў сваім акаўнце ў Твітары. 

"Жыхарка Валожынскага раёна 60 гадоў саскочыла на шлях перад прыходзячым цягніком. Машыніст прымяніў экстраннае тармажэнне. Жанчына не пацярпела", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Цяпер работнікі праваахоўных органаў высвятляюць матывы, якія падштурхнулі жанчыну на гэты ўчынак, перадае БЕЛТА

Раней у СМІ з'явіліся паведамленні, што на другой лініі мінскага метро спыняўся рух пасля падзення жанчыны на рэйкі. Яе паднялі на платформу ў 13.09, пасля чаго рух цягнікоў быў адноўлены. Затрымка ў руху склала 6 хвілінаў.

←Как доходы и расходы белорусских семей отличаются по регионам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика