У Мінску каля Палаца Незалежнасці "Шкода" ўрэзалася ў асвятляльную мачту. Фота
16.03.2017 20:32
—
Разное
Фота: auto.tut.by
У Мінску каля Палаца Незалежнасці "Шкода" ўрэзалася ў асвятляльную мачту. Як паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы Анастасія Рэдзько, ДТЗ адбылося каля 17-й гадзіны. "Шкода" рухалася па вуліцы Арлоўскай з боку Новавіленскай у накірунку праспекта Пераможцаў. Якраз насупраць Палаца Незалежнасці легкавік рэзка выехаў з другой паласы на першую, дзе рухаўся аўтамабіль "Акура". Адбылося сутыкненне, у выніку якога "Шкоду" адкінула на мачту.
Закрытую чэрапна-мазгавую траўму і пералом левага сцягна атрымаў кіроўца легкавіка. Высветлілася, што ў яго не было права кіраваць транспартным сродкам. Вадзіцельскае пасведчанне ў мужчыны забралі ў 2013 годзе.