Стральба ў ліцэі і выбух канверта ў офісе МВФ у Францыі

Источник материала:  
16.03.2017 16:50 — Разное
Стральба ў ліцэі і выбух канверта ў офісе МВФ у Францыі
Фота: Getty Images

16 сакавіка ў Францыі адбыліся адразу два рэзанансныя здарэнні. На поўдні краіны ў ліцэі ў горадзе Грас была стральба. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", 17-гадовы вучань прыйшоў туды з двума пісталетамі і стрэльбай (у яго, нібыта, былі і дзве вучэбныя гранаты). Мяркуецца, што ён хацеў застрэліць дырэктара. Дырэктар быў паранены. Па неафіцыйнай інфармацыі, раненні атрымалі некалькі чалавек. Стралка затрымалі. Не выключана, што ў яго быў памочнік. На месца выязджаў спецназ.

У прадстаўніцтве Міжнароднага валютнага фонду ў Парыжы адбыўся выбух. Лёгкія раненні твару і рук атрымала адна супрацоўніца. Паведамляецца, што бомба была закладзена ў невялікі паштовы канверт. Адказнасць за выбух узяла на сябе леварадыкальная групоўка з Грэцыі "Змова пажарных". Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў здарэнне тэрактам.

Напярэдадні стала вядома, што падазроны скрутак знайшлі ў міністэрстве фінансаў Германіі. У ім было выбуховае прыстасаванне.

←Президент застраховал урожай 2017 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика