17 сакавіка ў Беларусі чакаецца туман
16.03.2017 12:52
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У пятніцу, 17 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта агенцтва БЕЛТА даведалася ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па большай частцы тэрыторыі ападкаў не чакаецца. Яны прагназуюцца толькі ўдзень па паўночным захадзе — пераважна дождж. Уначы і зранку ў некаторых раёнах будзе туман, слабы галалёд.
Вецер уначы чакаецца слабы, удзень паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, па паўночным захадзе парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы тэрмометр пакажа ад 4 градусаў марозу да 2 цяпла. Удзень сіноптыкі абяцаюць +5...+11.