У чацвер у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег
15.03.2017 12:47
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 16 сакавіка. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы пераважна па паўночным захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Вецер будзе заходні, паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду. Удзень па паўднёвым захадзе чакаюцца парывы ветру да 14 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла. Удзень прагназуецца +3...+9 градусаў.