Затрыманы раварыст, якога падазраюць у нападзе на краму ў Смалявічах

Источник материала:  
14.03.2017 07:45 — Разное
Затрыманы раварыст, якога падазраюць у нападзе на краму ў Смалявічах
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

Затрыманы раварыст, якога падазраюць у нападзе на краму ў Смалявічах. Здарэнне адбылося ўвечары 4 сакавіка. Невядомы зайшоў у краму і, пагражаючы прадаўцу нажом і прадметам, падобным на пісталет, запатрабаваў аддаць яму грошы. Аднак нервы ў яго не вытрымалі і ён уцёк, з'ехаў з месца здарэння на ровары.

Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, у нападзе падазраецца 50-гадовы жыхар Жодзіна, у якога раней ужо былі праблемы з законам. У яго ёсць сям'я, двое дзяцей. У мужчыны знайшлі шапачку з прарэзамі для вачэй, стылізаваны пад пісталет сувенір, якім ён палохаў прадаўца. Праваахоўнікі мяркуюць, што жодзінец можа мець дачыненне да іншых падобных нападаў на крамы.

←"Сравнивая с Европой, у нас дороговато". Кто и почему ходит в бары с платным входом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика