Цеплатрасу ў мінскім мікрараёне Сухарава адновяць толькі да вечара 13 сакавіка
13.03.2017 08:15
—
Разное
Скрыншот з відэа
Цеплатрасу ў мінскім мікрараёне Сухарава адновяць толькі да 20-й гадзіны 13 сакавіка. Пра гэта ў сацсетках паведамляе прэс-служба прадпрыемства "Мінскэнерга". Аварыя здарылася каля 12.40 у нядзелю, на вуліцы Мачульскага разлілася гарачая вада. Неўзабаве пачаліся рамонтныя работы. У іх удзельнічаюць 7 аварыйна-аднаўленых брыгад, тры адзінкі тэхнікі.
Адзначаецца, што некалькі раённых кацельных перавялі на аўтаномны рэжым працы, таму "ўдалося пазбегнуць перабояў з цеплазабеспячэннем у спажыўцоў".