Памерла трэцяя жанчына, пацярпелая ад выбуху на цукровым камбінаце ў Скідалі

Источник материала:  
12.03.2017 17:56 — Разное
Памерла трэцяя жанчына, пацярпелая ад выбуху на цукровым камбінаце ў Скідалі
Фота: СТВ

У мінскай лякарні памерла трэцяя жанчына з пяці пацярпелых супрацоўніц цукровага камбіната ў Скідалі. Жывымі застаюцца дзве работніцы, іх ратуюць медыкі ў Гродна і ў Мінску, паведамляе тэлеканал СТВ.

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці працягвае расследаванне інцыдэнту. Распачатая крымінальная справа па факце службовай нядбайнасці, якая пацягнула за сабой па неасцярожнасці цяжкія наступствы.

Выбух пылапаветранай сумесі адбыўся ў ноч з 24 на 25 лютага ў адным з вытворчых памяшканняў Скідальскага цукровага камбіната. Пяць супрацоўніц прадпрыемства, якія былі тады на змене, атрымалі апёкі 50% цела і болей, а таксама баратраўмы.

←Саудовская Аравия хочет депортировать из страны пять миллионов мигрантов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика