У суботу ў Беларусі будзе туман і да 8 градусаў цяпла
10.03.2017 11:54
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У суботу, 11 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з парясненнямі надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы краіны прагназуюцца дажджы, магчымы мокры снег. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе туман. Вецер, па словах сіноптыкаў, чакаецца паўночны 2-7 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра складзе ад 1 градуса марозу да 4 цяпла. Удзень слупок тэрмометра будзе паказваць 2-8 градусаў са знакам "плюс".