У Наваполацку гарэў інтэрнат, пацярпела дзіця
09.03.2017 08:12
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У Наваполацку гарэў інтэрнат, пацярпела дзіця. Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося пасля 2-й гадзіны ночы 9 сакавіка. На пятым паверсе будынка ў агульным калідоры загарэлася канапа. Дзяўчынку, 2015 года нараджэння, шпіталізавалі з атручваннем прадуктамі гарэння.
Прычына ўзгарання высвятляецца.