У Светлагорску 5-гадовы хлопчык упаў з балкона трэцяга паверха

Источник материала:  
06.03.2017 16:48 — Разное
У Светлагорску 5-гадовы хлопчык упаў з балкона трэцяга паверха
Фота: ranak.by

У Светлагорску 5-гадовы хлопчык упаў з балкона трэцяга паверха. Здарэнне адбылося ўвечары 5 сакавіка. Як інфармуе тэлеканал "Ранак", дзіця знайшлі прахожыя, яны выклікалі медыкаў і міліцыю. У хлопчыка пералом сцягна, ён знаходзіцца ў рэанімацыі, у яго стабільна-цяжкі стан.

Высветлілася, што маці дзіцяці, якая выхоўвае яго адна, пайшла да знаёмых, каб памыць бялізну — сваёй пральнай машыны ў сям'і няма. Яна паклала сына спаць, закрыла балконныя дзверы, а здымную ручку ад іх схавала. У яе адсутнасць хлопчык ручку знайшоў, выйшаў на балкон і ўпаў.

Праваахоўнікі праводзяць праверку. У інспекцыі па справах непаўналетніх распавялі, што дзіця знаходзіцца на ўліку ў аддзеле адукацыі. Было прызнана, што ён знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы з-за матэрыяльных цяжкасцяў у сям'і.

←Почему минчане собирают подписи против "Белбиограда"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика