На чыгуначным пераездзе пад Капылём малакавоз трапіў пад пасажырскі дызель

Источник материала:  
06.03.2017 10:24 — Разное
На чыгуначным пераездзе пад Капылём малакавоз трапіў пад пасажырскі дызель
Фота: МНС

На чыгуначнай станцыі Цімкавічы ў Капыльскім раёне Міншчыны зранку 5 сакавіка адбылося надзвычайнае здарэнне. 

На рэгуляваным чыгуначным пераездзе, абсталяваным гукавой і светлавой сігналізацыяй, грузавік МАЗ трапіў пад пасажырскі дызель "Баранавічы-Слуцк", які складаўся з пяці вагонаў.

У выніку ДТЗ, як паведамляе прэс-служба МНС, пацярпеў кіроўца малакавоза. Яго шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці ў хірургічнае аддзяленне лякарні.

Аўтамабіль і дызель атрымалі механічныя пашкоджанні. Пасажыры дызеля (17 ​​чалавек) і машыніст не пацярпелі.

Цягнік з пасажырамі працягнуў свой рух да месца прызначэння ў 10.00. Затрымка ў руху склала 50 хвілін.

←В оргкомитете ЧМ-2018 открестились от гимна турнира в исполнении Киркорова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика