Пад Брэстам трохгадовае дзіця пацярпела ў аўтааварыі
04.03.2017 16:30
—
Разное
Фота: gaibrest.by
Пад Брэстам у аўтааварыі пацярпела трохгадовае дзіця. Здарэнне адбылося ў пятніцу, каля 12.00. Як паведамляе Брэсцкая абласная ДАІ, дзіця перавозілі ў машыне “Фольксваген Джэта”, у якой не было спецыяльнага аўтакрэсла. Кіроўца аўто, 43-гадовы жыхар вёскі Вялікія Матыкалы, ехаў па трасе і Цюхінічы — Высокае — мяжа Рэспублікі Польшча і “дагнаў” аўтобус ПАЗ, які ішоў у спадарожным кірунку.
Дзіця было на заднім сядзенні на руках у маці. Хлопчыка з цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў лякарню.
ДАІ праводзіць праверку па факце ДТЗ.