У Печах пад Барысавам памёр малады салдат
02.03.2017 12:23
—
Разное
Фота: belrynok.by
У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры ў Печах пад Барысавам памёр салдат паветрана-дэсантных войскаў. Як піша nn.by, трагічнае здарэнне адбылося 19 студзеня. Паведамляецца, што хлопцу стала кепска проста на пляцы, выратаваць яго не здолелі.
У Мінабароны не адмаўляюць факт смерці. Разам з тым прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў заявіў, што каментароў з нагоды гэтай смерці не будзе: "Гэта мела месца, але мы не каментуем здарэнне з этычных прычын. Тым больш, што гэта не звязана непасрэдна з праходжаннем вайсковай службы".